БЕЛ Ł РУС

Зачыняюць консульства Беларусі ў Рыа-дэ-Жанейра

13.09.2013 / 10:58

Nashaniva.com

У Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) будзе зачынена генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 11 верасня 2013 года.

У пастанове гаворыцца, што рашэнне прынята ў адпаведнасці з указам ад 12 красавіка 2013 года № 168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў», паведамляе БелТА.

Генеральнае консульства ў Рыа-дэ-Жанэйра будзе зачынена да 1 кастрычніка. Пры гэтым у Бразіліі працягне працаваць пасольства Беларусі.

Нагадаем, што ў пачатку студзеня 2013 г. у Рыа-дэ-Жанейразагінуў консул Сяргей Гурэўскі.

Беларускі дыпламат стаў ахвярай моцнай акіянскай плыні. Трагедыя адбылася на пляжы ў заходняй частцы Рыа-дэ-Жанейра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула