БЕЛ Ł РУС

«Сэлтык» выбіў крыўдзіцеля БАТЭ з Лігі чэмпіёнаў

28.08.2013 / 23:40

nn.by

Джэймс Форэст вывеў шатландскі клуб у групавы раўнд

Шатландскі «Сэлтык» прабіўся ў групавы раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы «Шахцёр» Караганда.
Пасля паразы ў Казахстане 0:2, сёння ў Глазга «кельты» перамаглі 3:0 (Команс, 45, Самарас, 62, Форэст, 90+2), прычым вырашальны гол быў забіты у дададзеныя хвіліны.

Тым не менш, «Шахцёр», які ў 2-м раўндзе выбіў з кваліфікацыі барысаўскі БАТЭ, будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Лёсаванне групавога турніру ЛЧ пройдзе заўтра, у чацвер.

Год таму ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў выступаў барысаўскі БАТЭ, які спачатку атрымаў дзве перамогі: у гасцях над французскім «Лілем» (3:1) і ў Мінску над будучым пераможцам турніру, мюнхенскай «Баварыяй» (3:1).

У чацвер пройдзе матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. У бельгійскім Льежы «Мінск» згуляе са «Стандардам». Тыдзень таму ў Гродне бельгійскі клуб перамог 2:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула