БЕЛ Ł РУС

У Беларусі адкрыўся 150-ы «Еўраопт»

22.08.2013 / 12:42

Ягор Марціновіч

Вам даспадобы гэтыя крамы?

Сетка прадстаўленая ў 44 населеных пунктах краіны.

Колькасць крамаў «Еўраопта» ў Беларусі дасягнула 150-і.
Юбілейным магазінам стала міні-крама ў Калодзішчах.
Усяго ж «Еўраопты» адкрытыя ў 44 населеных пунктах краіны.
Пры падтрымцы мясцовых уладаў яны працягваюць пранікненне ў малыя гарады і гарадскія пасёлкі.

У выніку сетка становіцца адной з найбольшых у рэспубліцы, саступаючы толькі «Белкаапсаюзу» з яго тысячамі вясковых крамаў і чыгуначнаму «Дарорсу».

* * *

Крамы «Еўраопт» («Еўрагандаль») кантралююць бізнэсоўцы Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька. Іх прыклад — адно са сведчанняў таго, што любіць радзіму лепш з адлегласці.

Эміграваўшы ў 2003 годзе, яны не спяшаюцца вяртацца ў Беларусь. Не дапамаглі ў гэтым нават запыты аб экстрадыцыі бізнэсоўцаў. Цяпер, памірыўшыся з беларускімі ўладамі, яны жывуць у Вільні, з’яўляючыся таксама акцыянерамі Мінскага завода вінаградных вінаў і Мінскага млынкамбіната.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула