БЕЛ Ł РУС

Пахаладае, пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы

20.08.2013 / 16:59

Прагноз надвор’я на сераду.

21 жніўня ноччу ў асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей, днём пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы.

Паўднёва-ўсходнія раёны Беларусі застануцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску і істотных ападкаў там не прагназуецца.

Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +13 .. +19 ° С, па ўсходзе дзе-нідзе слупкі тэрмометраў апусцяцца да +10 .. +12 ° С; максімальная днём +23 .. +29 ° С, у заходніх раёнах халадней — +19 .. +22 ° С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула