БЕЛ Ł РУС

Маладая пара зрабіла вяселле ў старашляхецкім стылі — фоты

14.08.2013 / 13:1

На касцюмы аддалі $1000.

На партале Onliner.by з’явіўся фотарэпартаж з незвычайнага вяселля.

Выкладчык медуніверсітэта Андрэй і эканамістка Каця захапляюцца гісторыяй Беларусі, таму вырашылі зрабіць усё па-шляхетнаму. Ролю блазна выконваў адзін з гасцей, гучала музыка таго часу — дуда і скрыпка. За узор узялі касцюмы XVII стагоддзя — за іх давялося аддаць каля $1000.

Вяселле праводзілі ў сядзібе «Панскі маёнтак Сула», якая калісьці належала каралю Сцяпану Батуру.

Адметна, што каментатары Анлайнера, якія не ўпускаюць магчымасці пакпіць з герояў матэрыялаў, на гэты раз адзінагалосна ўхвалілі выбар маладых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула