БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гомеля паўгода атрымліваў пенсію за зніклага без вестак бацьку

8.08.2013 / 11:53

Крымінальная справа за махлярства распачата 7 жніўня Рэчыцкім РАУС у дачыненні да 55-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Гомеля.

Мужчына з'яўляўся апекуном свайго 85-гадовага бацькі, які жыў у Рэчыцкім раёне і ў чэрвені 2012 года прапаў без вестак.

Аднак штомесяц у паштовых аддзяленнях на працягу паўгода гамяльчанін атрымліваў за бацьку пенсію. Гэтым ён нанёс упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Рэчыцкага райвыканкама ўрон на агульную суму больш як 15 млн. рублёў.

Прадпрымальнік адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула