БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мы злавілі здрадніка, які праз Касцёл быў звязаны з замежжам

26.07.2013 / 14:36

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння журналістам аб затрыманні супрацоўніка спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы.

Каментуючы сітуацыю вакол былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, Лукашэнка адзначыў, што гэта актуальна і для Беларусі.

«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой», — заявіў ён.

«Гэта як называецца? З нашага пункту гледжання — здрада. А чаму з амерыканскага пункту гледжання Сноўдэна нельга расцаніць як здрадніка? Таму тут не павінна быць двайных стандартаў. Мы павінны зыходзіць з гэтага», — цытуе Лукашэнку БелтА.

У прэс-службе Каталіцкай Царквы і Апостальскай Нунцыятуры пакуль не каментуюць гэтай заявы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула