БЕЛ Ł РУС

Някляева вызвалілі ад пакарання: «Мяне перавялі з асобнай камеры ў агульную»

25.07.2013 / 10:45

Аксана Рудовіч, Ганна Бадзяка

абнаўляецца

Пасяджэнне адбылося а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Мінска.

Уладзімір Някляеў з адвакатам Тамарай Сідарэнка

Пастанова суда

Падтрымаць сп. Някляева прыйшла журналістка Ірына Халіп, аналагічны суд над якой прайшоў на мінулым тыдні

Сёння суд Ленінскага раёна Мінска павінен быў вырашыць: вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты, лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», вядомага паэта Уладзіміра Някляева, адправіць яго ў калонію за «неналежныя паводзіны» або пакінуць у цяперашнім статусе нагляду яшчэ на нейкі тэрмін.

Уладзімір Някляеў выйшаў, а 10:05 з кабінета суддзі і сказаў, што суд адбыўся, яму выдалі пастанову ад 23 ліпеня, у якой гаворыцца, што Някляеў адбыў свой тэрмін без спагнанняў, таму ён вызваляецца ад далейшага адбыцця пакарання.

У. Някляеў заявіў журналістам, што пакуль не пачуваецца вольным чалавекам.

«Мяне перавялі ў асобнай камеры ў агульную. У Беларусі ўсе грамадзяне ў пэўным сэнсе вязні і закладнікі, нават нявольнікі», — сказаў ён.

Ён згадаў візіт кіраўніка МЗС Беларусі у Брусэль, якога запрашалі абмеркаваць вызваленне палітвязьняў, а ён там стаў імі гандляваць.

***

Нагадаем, што 20 мая 2011 года Уладзімір Някляеў быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна Мінска па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў сталіцы 19 снежня 2010 года. Палітыка прызналі вінаватым на падставе часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула