БЕЛ Ł РУС

Пілігрымка з Барысава ў Росіцу

24.07.2013 / 13:12

З 26 ліпеня па 2 жніўня адбудзецца пешая пілігрымка Барысаў — Росіца. Пілігрымка распачнецца святой Імшой у барысаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі а 8-й гадзіне.

Маршрут пілігрымкі: Барысаў — Зембін — Бягомль — Докшыцы — Глыбокае — Шаркаўшчына — Мёры — Верхнядзвінск — Росіца.

«Пілігрымка ў Росіцу — гэта цудоўная магчымасць дакрануцца да жывой святасці, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі з усёй Беларусі. Не варта баяцца гэтага доўгага шляху. Бог кліча цябе ў Росіцу, бо гэтае месца здольнае змяніць тваё жыццё», — адзначаюць арганізатары, запрашаючы далучыцца да пілігрымкі ўсіх жадаючых.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 892 09 77 айцец Вячаслаў Пялінак МІС

+375 29 174 52 19 Тамара Сарачынская

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула