БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак здзяйсняе першы замежны візіт

23.07.2013 / 08:04

Дзясяткі тысяч бразільскіх паломнікаў віталі прыбыццё Папы Францішка ў Рыа-дэ-Жанейра. Гэта першая замежная паездка пантыфіка пасля яго абрання на Святы трон.

Пасля сустрэчы Францішка і бразільскага прэзідэнта Дылмы Русеф у губернатарскім палацы ў Рыа адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць карупцыі і недасканаласці улады.

Бразільскія службы бяспекі прасілі Францішка з-за няпростай сітуацыі ў краіне перасоўвацца на браняваным "папамабілі", аднак ён адмовіўся ад гэтага. Пантыфік праехаў па Рыа ў аўтамабілі з адкрытым верхам.

Раней паліцыя паведаміла, што ў царкве ў прадмесці Сан-Паўлу, якую Папа павінен наведаць у сераду, было выяўлена самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула