БЕЛ Ł РУС

Міліцэйскія «тэатралы» прыйшлі паглядзець на Майкла Атэнбора

8.07.2013 / 16:20

Супрацоўнікі міліцыі зноў сарвалі спектакль Свабоднага тэатра ў Мінску.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» арт-дырэктар Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

«Сёння ў Свабодным тэатры зноў госці — супрацоўнікі міліцыі перапісваюць пашпартныя звесткі гледачоў і актораў. А сярод гледачоў сёння — камандор ордэна Брытанскай імпэрыі Майкл Атэнбора, які прыляцеў у Мінск, каб выкладаць у нашай тэатральнай лабараторыі Fortinbras.

Падчас міліцэйскага рэйду ў тэатр патэлефанаваў Міхаіл Барышнікаў, каб падтрымаць беларускіх актораў. Ён выйшаў на сувязь адразу пасля сваёй прэм’еры, якая адбылася ў Манчэстэры», — напісаў ён.

Супрацоўнікі міліцыі не першы раз спрабуюць сарваць паказ Свабоднага тэатра. Яны неаднаразова прыходзілі ў памяшканне, дзе ішлі спектаклі, спасылаючыся на тое, што іх выклікалі суседзі.

Паказ, які «тэатралы» з міліцыі наведалі сёння, называўся «Шчаслівых Калядаў, міс Мідаўс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула