БЕЛ Ł РУС

У Гомелі бастуюць тры рынкі і гандлёвы цэнтр

27.06.2013 / 13:42

У Гомелі рэспубліканскую забастоўку прадпрымальнікаў, якая праходзіць 27 чэрвеня, падтрымалі рынкі «Цэнтральны», «Давыдаўскі», «Прудкоўскі» і гандлёвы цэнтр «Сакрэт».
Праўда, на рынку «Цэнтральны» працуюць некаторыя гандлёвыя пункты, якія прадаюць прадукты і аксесуары да мабільных тэлефонаў. «Апаратчыкі ў нас — адмысловая каста», — растлумачылі прадпрымальнікі, якія бастуюць.

У гандлёвым цэнтры «Сакрэт» працуюць некалькі павільёнаў, дзе гандлююць юрасобы, якія маюць сертыфікаты на тавар.

Прадпрымальнік Алена, якая арандуе гандлёвы пункт у ГЦ «Сакрэт», заявіла: «Увядзенне тэхнічнага рэгламенту разарыць нас, гэтая норма — чарговая спроба дзяржавы абабраць прадпрымальнікаў. Мець сертыфікат на кожны тавар проста нерэальна. Тут шмат недапрацовак, сертыфікат трэба патрабаваць у вытворцаў, а не ў прадпрымальнікаў».

***

Нагадаем, тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы лёгкай прамысловасці», які абавязвае прадпрымальнікаў праводзіць дарагую працэдуру сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці, набыў моц 1 ліпеня 2012 года. Для пераходу да яго патрабаванняў быў вызначаны перыяд да 1 ліпеня 2014 года, аднак у Беларусі было прынята рашэнне ўстанавіць тэрмін для прадстаўнікоў бізнесу да 1 ліпеня 2013 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула