БЕЛ Ł РУС

У Літве збіраюцца штрафаваць за курэнне беларускіх цыгарэтаў

26.06.2013 / 22:40

Nashaniva.com

Адміністрацыйная адказнасць павінна пагражаць пакупнікам кантрабандных цыгарэт і алкаголю — так у сераду пастанавіў урад Літвы.
Плануецца, што штраф можа складаць ад 100 літаў (330 тыс. беларускіх рублёў) да дзясяткаў тысяч літаў, паведамляе Delfi.

Да гэтага часу штрафавалі толькі за захоўванне, перавозку і распаўсюд акцызных тавараў.

Як вядома, у Літве цыгарэты каштуюць нятанна і часткова кантрабандна ўвозяцца з Беларусі.

Аднак законы, пры якіх не прадугледжана адказнасць пакупнікоў нелегальнага тавару, заахвочваюць кантрабанду.

У праекце прапануюць дыферэнцаваць штрафы ў залежнасці ад кошту набытых тавараў, дадае Delfi.

Штраф ад 100 да 300 літаў (330 тыс. — 1 млн рублёў) з канфіскацыяй тавараў належыць пакупнікам кантрабанды на суму не больш за 260 літаў.

Калі кошт тавараў перавысіць 260 літаў, але будзе менш за 1 300 літаў (4,29 млн беларускіх), то штраф складзе 1 000 — 5 000 літаў (3,6 млн — 16,5 млн беларускіх) з канфіскацыяй. Штраф у памеры 5 000 — 10 000 літаў (16,5 млн — 33 млн беларускіх) і канфіскацыя пагражаюць, калі кошт кантрабанды перавысіць 1 300, але будзе не больш за 6 500 літаў (21,4 млн беларускіх).

Калі кошт кантрабандных тавараў перавысіць 6500 літаў, то пагражае штраф ад 10 000 да 20 000 літаў (33 млн — 66 млн беларускіх рублёў).

Кошт кантрабандных тавараў прапануюць падлічыць па іх мытным кошце, уключаючы неабходныя падаткі.

Праект закона, прапанаваны Мінюстам, разгледзіць парламент.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула