БЕЛ Ł РУС

Расійскія дэсантнікі пройдуць маршам па Мінску 3 Ліпеня

26.06.2013 / 22:16

Дэсантнікі Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі возьмуць удзел у парадзе 3 Ліпеня ў Мінску.

Парадны разлік у складзе 170 ваеннаслужачых 234-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка Пскоўскай 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі сёння выехаў з Пскова ў Мінск.

76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія вядзе сваю гісторыю з 1939 года і з'яўляецца адным з найстарэйшых злучэнняў ПДВ Расіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 1-га, а затым 2-га Беларускіх франтоў байцы дывізіі прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Расійскія дэсантнікі з'яўляюцца ўдзельнікамі ваеннага параду ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі з 2011 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула