БЕЛ Ł РУС

Да канца года ў Мінску адчыняць яшчэ чатыры гіпермаркеты

19.06.2013 / 13:48

Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў.

Яны будуюцца на скрыжаванні пр. Незалежнасці і МКАД, у мікрараёне Лошыца, на вул. Прытыцкага, на скрыжаванні Даўгінаўскага тракта і МКАД (апошні — па продажы будаўнічых матэрыялаў).

Такім чынам, да канца 2013 года ў Мінску будуць функцыянаваць 19 гіпермаркетаў, а ў 2014 годзе плануецца ўвесці ў строй яшчэ 12 гандлёвых цэнтраў агульнай плошчай каля 80 тыс. кв.м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула