БЕЛ Ł РУС

Як адключыцца ад «Космас ТБ»?

14.06.2013 / 11:10

Nashaniva.com

Прызначэнне былога старшыні КДБ Вадзіма Зайцава на пасаду генеральнага дырэктара «Космас ТБ» выклікала пытанне ў некаторых нашых чытачоў. Як разарваць дамову з кампаніяй? — запытаўся ў нас карыстальнік Andrejka.

Для таго, каб адключыцца ад аператара, трэба запоўніць форму заявы.

У полі «прычына» можна ўказаць: прызначэнне Вадзіма Зайцава кіраўніком кампаніі.

Заяву можна прывезці ў офіс кампаніі, выслаць у адсканаваным выглядзе на ao_info@cosmostv.com, адправіць па факсе 210-13-79 альбо на паштовы адрас: 220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 6.

Пасля давядзецца вярнуць абсталяванне на працягу 15 каляндарных дзён у офіс кампаніі па адрасе вул. Піянерская, 36 з 9.00 да 19.00 (выходныя: субота, нядзеля) альбо паклікаць прадстаўнікоў кампаніі.

Вадзім Зайцаў застаецца ў спісе асобаў, уезд якіх у Еўрасаюз забаронены па падазрэнні ў суўдзеле ў парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Менавіта Зайцаў быў старшынём Камітэта, калі ў ізалятары КДБ знаходзіліся арыштаваныя за Плошчу. Многія з іх заявілі аб катаваннях у часе следства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула