БЕЛ Ł РУС

Каманда «Еўрарадыё» выйграла футбольны турнір імя Шырокага

8.06.2013 / 18:05

8 чэрвеня на адкрытых пляцоўках спарткомплексу Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску адбыўся пяты турнір па міні-футболе памяці намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрыя Шырокага.
У спаборніцтвах удзельнічалі сем каманд — Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), БелаПАН, тэлеканала «Белсат», «Еўрарадыё», Tut.by, «Радыё Свабода» і «Сябры Юрыя Шырокага».
Гульні праходзілі ў дзвюх групах, лепшыя каманды якіх і сталі фіналістамі турніру. У вырашальнай гульні дружына «Еўрарадыё» была мацнейшай за БАЖ — 2:1.
Трэцяе месца другі раз запар занялі «Сябры Юрыя Шырокага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула