БЕЛ Ł РУС

Цмок чакае! Цмок галодны!

6.06.2013 / 15:29

Еўрапейскі клуб, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі» запрашаюць Вас у чарговую вандроўку «Сцежкамі Паазер’я» з цыклу «Падарожжа ў Еўропу», якое адбудзецца 08.06.2013 г.

Вас чакае знаёмства з цудоўнымі помнікамі, прыроднымі і культурнымі ланшафтамі Цэнтральнага Паазер’я, земляў, якімі валодаў калісьці магутны род Сапегаў, а гэта Лепель, Камень-Губін, Бачэйкава, Двор-Нізгалава, Ула, Арэхаўна, Чашнікі і Селішча.

Касцёлы, цэрквы, садзібна-паркавыя ансамблі, рамантычныя руіны, рэкі, азёры, адзіны помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу на Беларусі, магчыма і сустрэча з лепельскім цмокам, што знача бяспечней чым з беларускім бабром.

Месцаў ужо зусім мала! Хто жадае далучыцца — тэлефанаваць Юрасю Меляшкевічу +375 29 1694811, ці пісаць на meliashkevich@gmail.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула