БЕЛ Ł РУС

Інспектары ДАІ загамоняць на замежных мовах да чэмпіянату свету

6.06.2013 / 11:03

Інспектары ДАІ пройдуць курсы вывучэння замежных моў да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску,
паведаміла кіраўнік прэс-службы Дзяржаўтаінспекцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«На чэмпіянат свету па хакеі прыедзе вялікая колькасць турыстаў і таму задача нашых інспектараў аказаць ім добрую дапамогу.

А для гэтага трэба валодаць замежнымі мовамі. Многія супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі добра ведаюць не толькі англійскую, але і нямецкую, польскую, французскую мовы.
А для тых, хто не ведае, будуць праходзіць курсы па вывучэнні замежных моў», — адзначыла Таццяна Харлінская.

Яна распавяла, што ўжо створаны навучальныя групы і падабраныя педагогі, якія будуць праводзіць навучанне. Мяркуецца, што да моманту пачатку спаборніцтваў супрацоўнікі ДАІ змогуць як мінімум на базавым узроўні валодаць неабходнымі ведамі. Акрамя таго, кожнаму інспектару у дапамогу будзе дадзены размоўнік.

«У ДАІ разумеюць, што гэта вельмі важная задача. Бо, з аднаго боку, гэта дапамога турыстам, якія прыедуць у Мінск, а з другога — станоўчы імідж нашых праваахоўных органаў», — падкрэсліла кіраўнік прэс-службы ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула