БЕЛ Ł РУС

Пракурор Мінска прапануе абсталяваць школы электроннымі прапускнымі сістэмамі

2.06.2013 / 16:53

Мікола Бугай

Як па-Вашаму, больш карысці ці больш расходу ад такой ідэі?

Пракуратура вывучала пытанне бяспекі вучняў у школах. Па выніках праверкі пракурор Мінска накіраваў старшыні Мінгарвыканкама інфармацыйную запіску. У ёй, сярод іншага, прапануецца абсталяваць школы электроннымі прапускнымі сістэмамі. Такім спосабам пракуроры спадзяюцца гарантавана дабіцца таго, што ў школы не будуць трапляць чужыя людзі.

Сапраўды, вахцёры ў школах — гэта пераважна пенсіянеры. Вялікай абароны яны не забяспечваюць.

У той жа час увядзенне новай сістэмы можа «ізаляваць школу ад бацькоў». Гэта можа здарыцца, калі пропуск будуць даваць толькі дзецям і педагогам. У той жа час для нармальнага працэсу адукацыі трэба, каб тата і мама размаўлялі з педагогамі не толькі на бацькоўскіх сходах, каб яны часам абедалі ў сталоўцы — гэта забяспечвае кантроль якасці, хадзілі з дзецьмі ў спартзалу ў суботы і г.д.

Што вы, бацькі і школьнікі, думаеце аб прапанове пракуратуры? Ці сапраўды ёсць пытанні бяспекі ў школах, ці яны надуманыя?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула