БЕЛ Ł РУС

У ноч на сераду на Віцебшчыне чакаюцца моцныя дажджы

28.05.2013 / 18:26

У сераду па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па Віцебскай вобласці чакаюцца дажджы, ноччу на большай частцы, днём месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +7 .. +13 ° С, максімальная днём ад +16 ° С на поўначы, да +24 ° С на поўдні Беларусі.

Глядзі таксама: МНС рэкамендуе: Як паводзіць сябе ў часе залевы, граду і моцнага ветру

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула