БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Літвы: Краіне трэба прыцягваць кваліфікаваных спецыялістаў з-за мяжы

16.05.2013 / 11:35

Альгірдас Буткявічус і Міхаіл Мясніковіч падчас бінзэс-форуму ў Клайпедзе ў красавіку.

Літва павінна спрабаваць прыцягнуць кваліфікаваных спецыялістаў з-за мяжы, бо наяўнай рабочай сілы можа не хапіць для рэалізацыі буйных праектаў, заявіў у чацвер прэм’ер і лідар сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус.

«Адчуваецца, што кваліфікаванай рабочай сілы сапраўды не хапае, і мы мяркуем, што можа здарыцца так, што пры рэалізацыі буйных праектаў сапраўды можа адчувацца недахоп працоўнай сілы», — сказаў кіраўнік урада ў інтэрв’ю радыёстанцыі Ziniu radijas.

Буткявічус сцвярджае, што Літва павінна імкнуцца прыцягнуць спецыялістаў розных напрамкаў, «пачынаючы з кваліфікаваных рабочых, зваршчыкаў, токараў, сканчаючы інжынерамі высокай кваліфікацыі, менеджарамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула