Андрэй Скабелка: Думаю, мы заслугоўвалі шэсць ачкоў на чэмпіянаце свету
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Скабелка лічыць, што яго каманда заслугоўвала большай колькасці ачкоў на чэмпіянаце свету.
Галоўны трэнер зборнай Андрэй Скабелка дае інтэрв'ю пасля прылёту ў Беларусь. Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН 15 мая ў нацыянальным аэрапорце Мінск пасля вяртання каманды са Швецыі.
«Ужо колькі гадоў ідзе гаворка пра тое, што трэба амалоджваць склад зборнай, — адзначыў Скабелка. — Мы гэта зрабілі: у Швецыі ў нас у камандзе было 12 дэбютантаў чэмпіянатаў свету. Гэтыя хлопцы паглядзелі, наколькі яны гатовыя для такога высокага ўзроўню. Мы ўбачылі, што ёсць варатар (Віталь Бялінскі. — БелаПАН.), які можа вырасці ў першы нумар зборнай. Добрых момантаў было шмат сапраўды. Чаму тады такі вынік? Гульні былі нядрэнныя. З чэхамі, перамога над славенцамі, са шведамі сустрэча асобна стаіць. Усё ж у нас было шмат маладых, ім уласцівая нестабільнасць. Каляндар яшчэ даволі цяжкі быў у нас: пасля трох дзён паўзы адразу канадцы. У цэлым, лічу, што яшчэ тры ачкі мы заслугоўвалі. Думаю, з датчанамі маглі іх узяць».
На чэмпіянаце свету, які працягваецца ў Стакгольме і Хельсінкі, зборная Беларусі занялаНа папярэднім этапе беларусы прайгралі шэсць матчаў з сямі і, заняўшы14-е месца сярод 16 удзельнікаў.
Галоўны трэнер беларусаў прызнаў, што хакеісты з адкрытага чэмпіянату Беларусі саступаюць у класе гульцам з еўрапейскіх чэмпіянатаў, напрыклад швейцарскага.Скабелка не пагадзіўся з пунктам гледжання, згодна з якім большага можна было б чакаць на чэмпіянаце свету ад прадстаўнікоў мінскага «Дынама». «Дынамаўцы стараліся. Яны гулялі так, як яны гуляюць заўсёды. Яны ж не лідары ў клубе, не яны ж у першым звяне гуляюць і не яны па 20 шайбаў забіваюць», — сказу Скабелка.
Паводле яго меркавання, тактыка беларусаў была аптымальнай: «Калі б мы гулялі больш актыўна ў атацы, магчыма, мы забілі б крыху больш, але прапусцілі б значна больш. Думаю, калі б выбралі мы іншую тактыку, лепш бы мы не выступілі».
Спецыяліст пагадзіўся з тым, што пры цяперашніх рэаліях беларускага хакея аб тым, каб трапіць ўПамятаць пра яго, вядома, трэба, але аб’ектыўна, каб выйсці ў васьмёрку, — гэтулькі ўсяго павінна сысціся».плэй-оф чэмпіянату свету, трэба забыць: «
На пытанне, ці працягне ён трэніраваць зборную Беларусі, калі яму паступіць такая прапанова ад федэрацыі, Скабелка адказаў: «Пакуль я не гатовы размаўляць на гэтую тэму».