БЕЛ Ł РУС

Армянскія СМІ: Лукашэнка гасціць у найбуйнейшага алігарха краіны — «Додзі Гаго»

13.05.2013 / 10:55

Nashaniva.com

Паводле звестак Slaq.am, Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце Ерэвана сустракаў лідар партыі «Квітнеючая Арменія» Гагік Царукян, які адтуль прывёз да сябе ў асабняк. Лукашэнка начаваў у Царукяна дома, бо яны вельмі блізкія сябры.

14 мая Аляксандр Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у цырымоніі асвячэння царквы Святога Аванэса Мкрціча (Яна Хрысціцеля) у горадзе Абавян. Царква пабудавана па ініцыятыве і пры спонсарстве сям'і Царукяна. Лукашэнка будзе ўдзельнічаць таксама ў цырымоніі адкрыцця рэстарана ў горадзе Абавян. На будаўніцтва рэстарана з казіно і забаўляльным цэнтрам Гагік Царукян зрабіў ўнёсак на 100 млн. даляраў.

* * *

Гагік Царукян нарадзіўся ў 1956 г. Старшыня і заснавальнік партыі «Квітнеючая Арменія», дэпутат Нацыянальнага Сходу, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Арменіі. Лічыцца найбуйнейшым алігархам Арменіі, ключавым бізнес-партнёрам Роберта Качарана. У Арменіі больш вядомы па мянушцы «Додзі Гаго».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула