БЕЛ Ł РУС

Вінаградава прыйшлі сустракаць Някляеў і Мацкевіч - фотарэпартаж

4.05.2013 / 18:54

А таксама тры дзесяткі паплечнікаў па «Гавары праўду» і актывістаў разнастайных арганізацый. Іншых лідараў не было.

Сустрэча Паўла Вінаградава з Акрэсціна перарасла ў невялікі перфоманс дзякуючы нашумеўшаму адкрытаму лісту, які з’явіўся ў інтэрнэце пасля чарговай пасадкі лідара «Змены». У ім Вінаградаў выказаў упэўненасць, што з «сутак» яго будуць сустракаць усе лідары апазіцыйных рухаў, аргкамітэтаў і партый.

Выйшаўшы з брамы спецпрыёмніка-размеркавальніка, Павел адразу вядзе ўсіх да вялікага бел-чырвона-белага пазла. Па задуме Вінаградава, яго кавалкі трэба было раздаць усім запрошаным лідарам.

«Зараз я буду раздаваць кавалачкі. Адзін кавалачак аднаму лідару, другі кавалак – другому! Дзе тут Лябедзька?» - пытаецца Вінаградаў.

Марна. Лябедзькі няма. Няма і Рымашэўскага, Янукевіча, Івашкевіча, Калякіна. Таму свае кавалкі пазла атрымоўваюць толькі прысутныя Уладзімір Някляеў і Уладзімір Мацкевіч. Іншыя часткі разбіраюць актывісты, абяцаючы перадаць іх сваім лідарам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула