Сальда гандлю таварамі за сакавік — мінус $160 мільёнаў
Гэта працяг тэндэнцый апошніх месяцаў.
Згодна з дадзенымі Белстата, сальда замежнага гандлю таварамі ў сакавіку 2013 года склала мінус $157,5 мільёна. Лічба неістотна адрозніваецца ад папярэдніх месяцаў — у студзені-лютым 2013 сальда склала мінус 406,7 мільёна.
Гэтая лічба азначае, што ў Беларусі захаваецца адмоўнае сальда рахунку замежных плацяжоў, з улікам нафтавага мыта, якое Беларусь вяртае ў расійскі бюджэт. Такім чынам, краіна будзе вымушана нарошчваць замежную запазычанасць.