БЕЛ Ł РУС

У Расіі аленявод падпаліў палатку з роднымі: трое загінулых

1.05.2013 / 13:23

У Нянецкай аўтаномнай акрузе аленявод жыўцом спаліў сваіх сваякоў на тэрыторыі стойбішча.

25-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення зайшоў у палатку, дзе знаходзілася яго маці, палюбоўніца разам з паўгадовым сынам, цётка і пяцігадовая пляменніца, абліў іх бензінам і падпаліў запальнічкай.

У выніку маці падазраванага і дзеці памерлі, дзве ацалелыя жанчыны былі дастаўлены ў бальніцу.

Сам падпальшчык таксама быў шпіталізаваны з тэрмічнымі апёкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула