БЕЛ Ł РУС

Коммерсант: Заявы Лукашэнкі пра авіябазу — спроба супакоіць НАТА

29.04.2013 / 17:58

Праз два дні пасля заявы міністра абароны РФ Сяргея Шайгу аб стварэнні на тэрыторыі Беларусі авіябазы Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіўся ў той момант з расійскім міністрам, абверг яго словы. Ён сказаў, што гаворка ідзе не аб стварэнні авіябазы, а толькі аб пастаўках расійскіх самалётаў узброеным сілам Беларусі.

Расійская газета «Коммерсант» піша, спасылаючыся на сваі крыніцы ў расійскім вайсковым ведамстве, што бакі ўжо дасягнулі прынцыповага пагаднення аб стварэнні расійскага аб'екта. Словы ж беларускага лідара, на іх думку, былі закліканы супакоіць НАТО.

Выданне падкрэслівае, што ў часе размовы з Шайгу Лукашэнка не рабіў публічных заяваў адносна размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі. Рэакцыя на словы міністра з’явілася толькі 26 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула