БЕЛ Ł РУС

Сёння Лукашэнка ў жывым эфіры звернецца да народа і палатаў

19.04.2013 / 09:09

nn.by

Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага сходу.

Выступленне будзе транслявацца ў жывым эфіры па тэлеканале «Беларусь-1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца а 11.00.

У мінулым годзе пасланне таксама мелася прайсці ў сярэдзіне красавіка, але Лукашэнка даслаў яго на дапрацоўку, таму звяртаўся да народа ажно 8 мая.

Яго выступ і адказ на пытанні доўжыўся ўсяго 3,5 гадзіны. Потым быў хакей: на чэмпіянаце свету Беларусь гуляла з Казахстанам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула