БЕЛ Ł РУС

Памерла Галіна Войцік

13.08.2007 / 18:25

Nashaniva.com

Сёньня раніцай памерла вядомая віленская беларуская дзяячка Галіна Войцік. Яна была дачкой Зоські Верас і жонкай Лявона Луцкевіча.

Сёньня раніцай у Вільні, на 81-м годзе жыцьця, памерла вядомая беларуская дзяячка, спэцыялімст у старанямецкай мове Галіна Войцік.

Галіна Войцік нарадзілася 1 ліпеня 1927 г. Яна была дачкой Антона Войціка і Зоські Верас. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Закончыла асьпірантуру пры Інстытуце замежных моваў у Маскве. Абараніла кандыдацкую дысэртацыю. Выкладала нямецкую мову ў Віленскім пэдінстытуце, працавала на беларускай катэдры Віленскага пэдунівэрсытэту.

Галіна Войцік стварыла нізку "Партрэтаў віленчукоў" пра знакамітых беларускіх дзеячоў, у тым ліку і пра свайго мужа Лявона Луцкевіча, якога яна перажыла роўна на 10 гадоў.

Разьвітацца з Галінай Войцік можна будзе 15 жніўня, у комплексе на вуліцы Аланду, паведамляе ў сваім блогу pgrigas.

Здымак Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Перадача на Свабодзе да 80-годзьдзя Галіны Войцік

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула