БЕЛ Ł РУС

Адры Тату будзе весці Канскі кінафестываль

9.04.2013 / 22:02

Французскую актрысу Адры Тату выбралі ў якасці вядучай цырымоніі адкрыцця і закрыцця 66-га Канскага кінафестывалю.

Весці цырымонію актрыса будзе разам з рэжысёрам Стывенам Спілбергам, які сёлета ўзначаліць журы фестывалю.

У 2013 годзе Міжнародны Канскі кінафестываль пройдзе з 15 па 26 мая.
Мерапрыемства адкрые фільм рэжысёра База Лурмана «Вялікі Гэтсбі» з Леанарда ды Капрыа ў галоўнай ролі.

36-гадовая Адры Тату вядомая сваёй роляй у фільме «Амелі». Таксама яна здымалася ў такіх карцінах, як «Код да Вінчы», «Кока дэ Шанэль», «Фатальная красуня».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула