9 красавіка на таргах даляр зноў знізіўся
9 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Рубель зноў умацаваўся да даляра.
Даляр патаннеў на Br30 да 8 620 рублёў.
Еўра знізіўся на Br30 да 11 220 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2,5 да 276 беларускіх.