БЕЛ Ł РУС

У Венесуэле сотні тысяч выйшлі на марш апазіцыі

8.04.2013 / 09:21

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі на шматтысячным мітынгу ў Каракасе, Капрылес сказаў, што цяперашнія ўлады загразлі ў карупцыі, нянавісці і зле.

Між тым, як паказваюць апытанні грамадскай думкі, в.а. прэзідэнта Нікалас Мадура апярэджвае свайго галоўнага суперніка прынамсі на 10%.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Венесуэле 14 красавіка. Уга Чавэс, які знаходзіўся ва ўладзе ў Венесуэле на працягу 14 гадоў, памёр у сакавіку ад раку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула