БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах кіроўца заправіў легкавік знаёмага за кошт прадпрыемства

7.04.2013 / 18:32

Мужчына аплаціў электроннай картай арганізацыі больш за 100 літраў дызпаліва.

На аўтазапраўцы па вуліцы Вільчкоўскага супрацоўнікі Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы сталі сведкамі наступнай карціны: пасля ўзаемнага прывітання, кіроўца легкавушкі ўставіў запраўны пісталет у бак сваёй машыны, а кіроўца «МАЗа» ўклаў электронную картку ў тэрмінал калонкі.

Пасля гэтага кіроўцы таксама запоўнілі палівам ўсе каністры, якія былі ў багажніку легкавога аўтамабіля.

«Дзеянні мужчын здаліся нашым супрацоўнікам падазронымі, і яны затрымалі кіроўцаў. Высветлілася, што дызельнае паліва (больш за 100 літраў), залітае ў бак легкавушкі і каністры, кіроўца грузавіка аплаціў электроннай картай прадпрыемствы, на якім працуе. Іншымі словамі — скраў яго «, —

растлумачылі ў Баранавіцкім аддзеле Дэпартамента аховы МУС РБ.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула