БЕЛ Ł РУС

94-гадовы Мандэла адужаў пнеўманію

3.04.2013 / 20:42

Былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і вядомы змагар з апартэідам Нэльсан Мандэла «ўпэўнена папраўляецца», але пакуль застаецца ў бальніцы, паведамляе урад краіны.

«Доктара кажуць, што ён паспяхова праходзіць лячэнне і адчувае сябе значна лепш, чым 27 сакавіка, калі ён быў шпіталізаваны», -- гаворыцца ў паведамленні.

Мандэлу 94 гады, ён трапіў у бальніцу з пнеўманіяй. Дактары кажуць, што змаглі адпампаваць вадкасць з лёгкіх палітыка, цяпер ён спакойна дыхае самастойна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула