БЕЛ Ł РУС

Хакейная зборная Лукашэнкі не прабілася ў фінал аматарскага чэмпіянату

30.03.2013 / 20:58

Nashaniva.com

Гэта здарылася ўпершыню за шэсць гадоў.

Хакейная зборная Аляксандра Лукашэнкі прайграла камандзе Брэсцкай вобласці ў паўфінале спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

«Чорны шлем» асабіста быў на пляцоўцы, аднак не здолеў дапамагчы камандзе — паражэнне ў лікам 4:5.

Упершыню за шэсць гадоў (ад пачатку правядзення турніра) зборная Лукашэнкі не выйшла ў фінал. Пяць разоў яна была пераможцам, яшчэ аднойчы неяк перамагла зборная Гомельскай вобласці.

Хакейная каманда Лукашэнкі ўзмоцненая былымі прафесійнымі хакеістамі, у тым ліку і гульцамі зборнай Беларусі.

А сам кіраўнік дзяржавы гуляў у адным звяне з былым НХЛ-аўцам Уладзімірам Цыплаковым і бізнэсмэнам Паўлам Белым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула