БЕЛ Ł РУС

Літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь чачэнскую сям'ю

28.03.2013 / 10:22

Літоўскія памежнікі на пункце памежнага кантролю Кяна на мяжы з Беларуссю высадзілі з цягніка і не дазволілі ўезд у Літву сямі грамадзянам Расіі чачэнскай нацыянальнасці.

Сям’я з дваіх дарослых і пяці непаўналетніх дзяцей нібы ехала на адпачынак у Грэцыю. Аказалася, што яны не зусім уяўляюць сабе, дзе знаходзіцца гэтая краіна і як туды трапіць, дзе яны збіраюцца спыніцца і як у іх пашпартах з’явіліся візы, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Падазрэнні ў тым, што гэтая сям’я едзе не на адпачынак у Грэцыю, а збіраецца нелегальна застацца ў якой-небудзь дзяржаве ЕС, узмацніла і тое, што ў іх на семярых членаў сям’і быў усяго адзін чамадан.

У той жа дзень усе сем грамадзян Расіі праз пункт пагранкантролю Медзінінкай былі вернуты ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула