БЕЛ Ł РУС

Суд асудзіў начальніка сакратарыята СР Бядрыцкага на 8 гадоў зняволення

15.03.2013 / 15:25

Мінскі гарадскі суд сёння вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога начальніка сакратарыята савета рэспублікі Глеба Бядрыцкага. Падсудны прызнаны вінаватым у інкрымінаваных яму злачынствах і асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, паводле прысуду ў Глеба Бядрыцкага будзе канфіскавана маёмасць. Таксама ён пазбаўляецца права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных органах кіравання і пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Тэрмін адбыцця пакарання вылічаецца з 15 сакавіка 2013 года, у яго будзе ўключаны тэрмін, на працягу якога Бядрыцкі знаходзіўся пад вартай.

Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

***

Глеб Бядрыцкі быў затрыманы ў кастрычніку 2011 года ў сваім працоўным кабінеце па падазрэнні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам. Пазней ён накіроўваў прашэнне на імя Лукашэнкі аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці, але прашэнне было адхілена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула