БЕЛ Ł РУС

У Магілёве з’явіўся маньяк‑пэдафіл

3.08.2007 / 14:08

Гэта мужчына прыблізна 35 гадоў.

У мінулы аўторак у раёне вуліцы 30 год Перамогі а 19‑й гадзіне следам за 9‑гадовай дзяўчынкай у пад’езд яе дома зайшоў мужчына прыблізна 35‑гадовага ўзросту. Як толькі яны разам увайшлі ў ліфт, дзіцяці на шыю была накінута вяроўка.

На пляцоўцы верхняга паверху, здзейсніўшы «распусныя дзеянні», мужчына запытаўся, ці ёсць хто ў дзяўчынкі дома. Паверыўшы, што ў кватэры нікога няма, маньяк павёў яе ў памяшканне. Аднак, адчыніўшы дзверы, дзяўчынка пачала моцна крычаць ды зваць на дапамогу. На крыкі выбегла яе бабуля.

Злачынец збег. Адразу ж была выклікана міліцыя. Аднак аператыўныя дзеянні пакуль вынікаў не далі. Педафіл не затрыманы, але ўзбуджаная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула