БЕЛ Ł РУС

Чарговая газавая вайна скончылася

3.08.2007 / 10:14

Nashaniva.com

Падпісана перамір'е, і Беларусь пачала выплату даўгоў «Газпрому».

У пятніцу раніцай Беларусь пералічыла «Газпрому» $190 млн доўгу за газ, перадае газета.ру са спасылкай на Інтэрфакс. Першы транш паступіла а 7.30 паводле менскага часу.

Нагадаем, што ў сераду «Газпром» пведаміў Менску, што з раніцы пятніцы скарачае пастаўкі газу на 45%, бо Менск ня выплаціў доўг за студзень - чжрвень у памеры 456,16 млн. даляраў.

«Газ паступае ў Беларусь у поўным аб’ёме», зазначаюць у Белтрансгазе. Скончыліся і перамовы паміж «Белтрансгазам» і «Газпромам», што прайшлі ў Маскве. На поўнае пагашэньне газавага доўгу «Газпром» даў Беларусі тыднёвы тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула