БЕЛ Ł РУС

Выстава-продаж «Маё вяселле» ў Мінску — фота

2.03.2013 / 11:59

Новыя калекцыі строяў і упрыгожанняў, дэфіле, шоу стылістаў-цырульнікаў.

Шоу-паказ авангарднай вясельнай моды ад дызайнера Кацярыны Пратасевіч (Брэст).

Шоу-паказ авангарднай вясельнай моды ад дызайнера Кацярыны Пратасевіч (Брэст).

Шоу-паказ авангарднай вясельнай моды ад дызайнера Кацярыны Пратасевіч (Брэст).

1—3 сакавіка ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) праходзіць міжнародная спецыялізаваная выстава-продаж «Маё вяселле».

Кампаніі Беларусі, Расіі і Украіны прадставілі на ёй навінкі вядучых вытворцаў вясельных і вячэрніх строяў, мужчынскіх касцюмаў, абутку і спадарожных аксесуараў. У экспазіцыі можна ўбачыць таксама новыя калекцыі заручальных пярсцёнкаў і ювелірных упрыгожанняў для будучых маладых. Прафесійныя фларысты і дызайнеры прапануюць розныя варыянты афармлення вясельнай урачыстасці, фатографы і відэографы пакажуць і раскажуць пра свае магчымасці. У наведвальнікаў ёсць магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі вясельных і святочных агенцтваў, якія прапануюць спадарожны сэрвіс і паслугі ў арганізацыі незабыўнай падзеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула