БЕЛ Ł РУС

Злачынца ў Грэцыі збягаў з турмы на верталёце

25.02.2013 / 09:52

Небяспечны злачынца, асуджаны за выкраданне суднаўладальніка, спрабаваў бегчы з афінскай турмы пры дапамозе верталёта.

Пілот спачатку спрабаваў пашкодзіць браму турмы круком, а затым скінуў лесвіцу.

Некалькі пасажыраў верталёта пры гэтым адкрылі агонь па ахоўніках турмы, аднак тыя адкрылі агонь у адказ. У выніку верталёт быў пашкоджаны, а сам падсудны паранены.

Гэта ўжо трэцяя спроба здзейсніць уцёкі з мясцовых турмаў, выкарыстоўваючы верталёт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула