БЕЛ Ł РУС

На мяжы канфіскавалі партыю свежых ружаў на 270 млн

22.02.2013 / 09:04

У выніку спецыяльных мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай Ашмянскай мытні канфіскавана партыя свежазрэзаных руж коштам звыш 270 млн. рублёў.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, для мытнага афармлення ў пункце пропуску «Каменны Лог» вадзіцелем-экспедытарам аўтапоезда «Вольва», які накіроўваўся з Літвы ў Расію, былі прад’яўленыя дакументы на свежазрэзаныя ружы.

Вынікі мытнага надгляду сапраўды пацвердзілі наяўнасць у грузавым адсеку аўтамабіля кветак, аднак іх аказалася на 29 тыс. штук больш, чым было ўказана ў таваратранспартнай накладной.

Пасля мытнага кантролю тавар, які адпавядаў найменню і колькасці, заяўленай у дакументах, накіраваўся да месца дастаўкі. Ружы, якія перамяшчаліся незаконна, канфіскаваныя.

Па гэтым факце Ашмянскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула