Украіна прышле ў Беларусь пасла-адмірала
Новым паслом Украіны ў Беларусі, праўдападобна, стане былы міністр абароны Міхаіл Ежэль. Гэтую інфармацыю сёння пацвердзілі ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
Кандыдатура экс-міністра прайшла ўзгадненне ў камітэце па міжнародных адносінах парламента. І цяпер трэба чакаць, што прэзідэнт Віктар Януковіч неўзабаве падпіша адпаведны ўказ.
Міхаіл Ежэль нарадзіўся ў 1952 годзе ў Вінніцкай вобласці. Ён — адмірал запасу. З 2010 па 2012 гады быў міністрам абароны ва ўрадзе Мікалая Азарава.