БЕЛ Ł РУС

Беларусь забараніла пастаўкі мяса і малака з Нямеччыны

18.02.2013 / 15:43

Абмежаванні на імпарт з Нямеччыны гатовай малочнай і мясной прадукцыі ўведзеныя часова з 16 лютага.

Яны датычаць прадпрыемстваў, размешчаных у землях Нямеччыны: Баварыі, Ніжняй Саксоніі і Паўночнай Рэйн-Вестфаліі, паведамляе са спасылкай на дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу.

Беларускія ветэрынары спасылаюцца на расйіскіх калег і заяўляюць, што на гэтых тэрыторыях адсутнічае дзейсная сістэма ветэрынарнага нагляду.

У выніку немагчыма прасачыць за крыніцамі сыравіны, з якой выпрацоўваецца гатовая мясная прадукцыя. Беларускія ветэрынары падазраюць, што нямецкія вытворцы выкарыстоўваюць сыравіну з прадпрыемстваў, не атэставаных на права экспарту такой прадукцыі на тэрыторыю Мытнага саюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула