Toyota зноў стала найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў
Кампанія Toyota ў 2012 г. зноў стала найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў у свеце.
За мінулы год было прададзена 9 млн 750 тыс. аўтамабіляў Toyota, што на 22% больш, чым у 2011 годзе. Вытворчасць Toyota ў 2011 годзе сур'ёзна пацярпела з-за прыродных катастрофаў у Японіі і Тайландзе, дзе размешчаныя заводы кампаніі па зборцы машын і вытворчасці камплектавальных.
Найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў ў 2011 годзе была прызнана амерыканская кампанія General Motors.