БЕЛ Ł РУС

МЗС пацвердзіла гібель консула ў Рыа-дэ-Жанейра

8.01.2013 / 10:24

Начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пацвердзіў, што консул Беларусі ў Рыа-дэ-Жанейра Сяргей Гурэўскі загінуў у выніку няшчаснага выпадку на вадзе.

Міністэрства замежных спраў выказвае спачуванні родным і блізкім Сяргея Гурэўскага.

Беларускі дыпламат стаў ахвярай моцнай акіянскай плыні. Трагедыя адбылася на пляжы ў заходняй частцы Рыа-дэ-Жанейра. Нягледзячы на аператыўна аказаную дапамогу, выратаваць яго не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула