БЕЛ Ł РУС

Навагодні зварот палітвязня Аліневіча: Сіла ў адзінстве!

31.12.2012 / 12:43

КМ

Ігар даслаў з-за кратаў навагодняе віншаванне.

«Хачу пажадаць нявольнікам у надыходзячым годзе насуперак абставінам бачыць светлае і знаходзіць карыснае ў сваім становішчы.

Яшчэ пажадаю родным і блізкім зняволенных больш узаемаразумення паміж сабой. Сіла — у адзінстве пачуццяў».

Ігар Аліневіч адбывае пакаранне ў калоніі ў Наваполацку. Павіншаваць яго са святамі можна лістом альбо тэлеграмай:

Аліневіч Ігар Уладзіміравіч. 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула