БЕЛ Ł РУС

«Плошчу Леніна» вырашылі захаваць, хоць «за» выказаўся толькі 31 чалавек

28.12.2012 / 18:54

СМ

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў адказы з Мінгарвыканкаму і ад прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн».

Палітык звяртаўся з прапановай перайменаваць станцыю мэтро «Плошча Леніна».

У адказах дзяржаўных установаў гаворыцца, што гарадская камісія па найменаванні і перанайменаванні 2 сакавіка 2010 года пагадзілася з прапановай перайменаваць гэту станцыю. Рашэнне камісіі было апублікавана ў мясцовых медыях «для збору водгукаў жыхароў горада». Тады ў Мінгарвыканкам было даслана больш за 40 меркаванняў, з якіх 31 за захаваньне назвы «Плошча Леніна». Таму 17 мая 2010 года было вырашана захаваць старую назву «з улікам меркаванняў жыхароў горада», паведамляе радыё "Свабода".

Адрасы і тэлефоны ўстаноў, у якія можна звярнуцца з пытаннем аб перайменаванні, добра бачныя на лістах, якія Рыгор Кастусёў змясціў у сваім Фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула