БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пацікавіўся, ці добра дзецям у Італіі адпачываць

28.12.2012 / 15:17

Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем наведаў сёння дзіцячы дом № 2 у Мінску.

На сустрэчы прысутнічалі не ўсе выхаванцы, паколькі многія з іх у гэтыя навагоднія святы знаходзяцца на аздараўленні ў Італіі.

Лукашэнка пацікавіўся ўмовамі аздараўлення і тым, ці задаволеныя рабяты адпачынкам. Выхавальнікі і дзеці распавялі, што ніякіх праблем падчас аздараўлення не ўзнікае.

Ён падкрэсліў, што падчас візіту ў Ватыкан і сустрэчы з Папам якраз ішла гаворка аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі.

Лукашэнка сказаў, што важныя гарантыі, каб з дзецьмі ўсё было ў парадку. І падчас сустрэчы з Папам атрымаў запэўніванні аб такіх гарантыях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула